Шабашнічаць. Разм. Быць шабашнікам - падраджацца на прыватныя выгадныя заработкі.
Сам ён ужо два гады як скончыў вучобу, працуе інжынерам у канструктарскім бюро. Шабашнічаць пачаў яшчэ з першага курса, а цяпер сам арганізатар «шабашкі». А.Жук.
Шабашыць. Разм.
1. Канчаць работу; рабіць перапынак у рабоце.
- Гэта ж маглі пачынаць раскатку... І ў сераду б - шабашылі! А.Савіцкі.
2. Зневаж. Зарабляць грошы, выконваючы якую-н. Выгадную работу, акрамя асноўнай.
- У мяне ж і дзед, і бацька... - Шабашылі? - перапыніў Аркадзь Апанасавіч. - Без нас не абыходзіліся. П.Кавалёў.