Шарон. Абл. Абледзянелая скарынка на паверхні снегу.
Сінонім: шарпак.
Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусцеў шарон. І.Чыгрынаў.
Шэрань.
1. Белыя рыхлыя крышталікі, формай падобныя на сняжынкі, якія нарастаюць пры значным марозе і тумане на галінах дрэў, траве, дроце і г.д.
Надышлі марозы, рэчкі закавалі, белыя бярозы шэранем убралі. Я.Колас.
2. перан. Сівізна.
Змізарнеў [Гаруноў], твар выцягнуўся, на скронях прабілася шэрань. І.Дуброўскі.
3. Змрок, цемра.
Пасярод двара, насупраць студні, над якой у перадранішняй шэрані чарнее высокі журавель, стаяць калёсы. І.Навуменка.