Шаткаваць. што. Рэзаць доўгімі вузкімі палоскамі (звычайна капусту).
Хтосьці шаткуе, гняце капусту таўкачом у бочцы, пасыпае белае шаткаванне журавінамі, і яны блішчаць на ім, як на снезе. М.Капыловіч.
Шатраваць. што. Ачышчаць зерне ад скуркі, абдзіраць перад тым, як малоць на муку ці пускаць на крупы.
Хлопец не бачыў дагэтуль, не чуў, каб нехта шатраваў на каравай: звычайна людзі пытлююць. Я.Брыль.