шаўкавісты // шаўкавічны // шаўковы

Шаўкавісты. Падобны на шоўк з выгляду ці навобмацак; бліскучы і мяккі.
Серабрыстыя расінкі пабліскваюць на шаўкавістых пасмачках, а самазадаволены павук-крыжавік сядзіць пад лістом. С.Шушкевіч.

Шаўкавічны. Які мае адносіны да шаўкоўніцы (тутавага дрэва) - паўднёвай расліны, лістамі якой выкормліваюць тутавага шаўкапрада.
Шаўкавічны кокан.

Шаўковы.
1. Які мае адносіны да шоўку; зроблены з шоўку.
У магілу паклалі шаблю, тры нажы, кальчугу, шчыт, калчан з лукам, пазалочаны шлем і шэсць шаўковых кафтанаў. Л.Дайнека.
2. перан. Разм. Лагодны, паслухмяны, добры (пра чалавека).
І Мяцельскі тады шаўковы быў, не цапаўся, наадварот, частаваў і Кіршчэню разам з упаўнаважанымі. А.Жук.

Паведаміць пра недакладнасьць