Шафер. Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку вяселля і ў час вянчання трымае вянец над галавой у жаніха ці нявесты.
Вечарам Венька зноў дастаў з чамаданчыка пляшку, бляшанку трасковай кансервы, хлеб, яна паставіла на стол чыгунок бульбы, і яны спраўлялі вяселле. Не было толькі шафераў і шаферак, сватоў, сведак, гасцей. Я.Пархута.
Шафёр. Вадзіцель аўтамашыны.
Палонных высадзілі з кузава. З аднаго боку кабіны вылез афіцэр, з другога - шафёр, трымаючы ў руках два цесакі. М.Аўрамчык.