Шкліць. што. Устаўляць шкло ў што-н.
За вокнамі гуляла мяцеліца, а дзядзька Віхтор стукаў сякерай, габляваў дошкі - дарабляў пяцісценак, слаў падлогу, шкліў падвойныя вокны. І.Капыловіч.
Шклянець. Ператварацца ў шкло; станавіцца падобным на шкло.
Вочы нябожчыка ўжо шклянелі, і іх закрылі.