шкоднасць // шкодніцтва

Шкоднасць. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы.
За шкоднасць вытворчасці налічана дадатковая аплата.

Шкодніцтва. Злачынная, шкодніцкая дзейнасць.
А час быў трывожны. Амаль у кожным нумары газет паведамлялася пра шкодніцтва, пра раскрыццё чорных шпіёнскіх гнёздаў. Р.Сабаленка.

Паведаміць пра недакладнасьць