Шляк. Палоска, абшыўка па краі тканіны іншага колеру ці ўзору.
Падмятаючы доўгаю бурачковаю ў чорных шляках спадніцаю высокі парог, з сеняў выкацілася невысокая з востранькім тварком старая кабета. В.Адамчык.
Шлях. Шырокая дарога, бальшак, гасцінец.
За бярэзнікам быў лясок і ішоў шлях у горад і на грэблю. М.Лупсякоў.