штабель // штапель

Штабель. Роўна складзеныя ў адзін рад дошкі, бярвенне, будаўнічыя матэрыялы і г.д.
У адным месцы ўзвышаліся клеткі цэглы, у другім - штабелі дошак. А.Карпюк.

Штапель. Тканіна са штучнага валакна.
Дзяўчынцы вельмі падабалася новая сукенка са штапелю, які быў тады ў вялікай модзе. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць