Шчаціністы. Пакрыты густой шчацінай; парослы кароткімі жорсткімі валасамі.
Ледзь прыкметная ўсмешка прабегла па шчаціністым твары Андрэя. М.Лынькоў.
Шчацінны. Які мае адносіны да вырабаў са шчаціны; зроблены са шчаціны.
У траўні-чэрвені 1917 года баставалі рабочыя-металісты і рабочыя лесапільных заводаў, шчотачных і шчацінных фабрык Менска і яго ваколіц. Полымя.