шыбаваць // шыбаць

Шыбаваць. Разм. Хутка, імкліва ісці, рухацца.
Выходжу з аўтобуса і шыбую ў напрамку да невялічкага ляска, што танюткай рысачкай ляжыць на заснежаным гарызонце. ЛіМ.

Шыбаць.
1. каго-што. Кідаць, шпурляць што-н.
Ён спакойна стаіць у лодцы, выбіраючы перамёты, а лодку тую шыбае з хвалі на хвалю, як трэску! Я.Брыль.
2. Хутка, з вялікай сілай узлятаць угару; шугаць (пра полымя, дым).
Шыбалі ўгару цёмныя стаўбуры дыму, вогненна бліскала полымя. І.Мележ.
|| безас.; перан. Раптоўна ўрываючыся, дзейнічаць з вялікай сілай на каго-н. У нос шыбала рэзкім пяньковым пахам, кастрыца абсыпала твар і калолася за каўняром. В.Быкаў.

Паведаміць пра недакладнасьць