шыфер // шыфр

Шыфер. Дахавы матэрыял у выглядзе лістоў, плітак.
Цяпер што, цяпер іншая справа: пад шыфер ды гонту ўбраліся, а ці даўно яшчэ на стрэхах мох зелянеў! В.Быкаў.

Шыфр.
1. Сістэма ўмоўных знакаў для сакрэтнага пісьма.
Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. М.Ваданосаў.
2. Умоўнае абазначэнне на кнігах, якое выкарыстоўваецца пры расстаноўцы, захаванні і ўказвае на іх месцазнаходжанне.
Бібліятэкар глядзіць на шыфры кніг і ставіць іх на розныя стэлажы. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць