Шыфравальны. Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі.
Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы і пайшоў побач з ім. І.Навуменка.
Шыфраваны. Напісаны ці перададзены шыфрам.
Адначасова Рая прыняла шыфраваную радыёграму з Вялікай зямлі аб пачатку наступлення знятых з фронту буйных армейскіх часцей на партызанскі край. Т.Хадкевіч.