экскаватар // эскалатар

Экскаватар. Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння на іншае месца і пагрузкі на транспарт грунту, камення і г.д.
Скончыўшы пасля дзесяцігодкі курсы, ён цяпер працаваў механікам на экскаватары. У.Краўчанка.

Эскалатар. Рухомая лесвіца для пад'ёму і спуску людзей.
На эскалатары, шырокай цудоўнай лесвіцы, якая рухаецца ўверх і ўніз, мы спускаемся ў падзямелле. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць