Экспансіўнасць. Нястрыманасць, бурнае выяўленне пачуццяў.
Відаць, гэтае слаўнае племя [хлапчукі] аднолькавае ва ўсім свеце па сваёй экспансіўнасці, цікаўнасці і прайдошлівасці - у самым лепшым сэнсе гэтага слова. М.Лынькоў.
Экспансія. Пашырэнне сферы ўплыву капіталістычнай дзяржавы, імкненне да захопу новых тэрыторый.
У атлантычнай частцы зарадзілася магутнасць Вялікабрытаніі і быў пакладзены пачатак яе каланіяльнай экспансіі. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.
Экспансіянізм. Імкненне да экспансіі, правядзенне палітыкі экспансіі.
Экспансіянізм фашысцкіх рэжымаў.