экспансіўны // экспансіянісцкі

Экспансіўны. Нястрыманы, парывісты; які бурна выяўляе свае пачуцці.
Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках. М.Машара.

Экспансіянісцкі. Які мае адносіны да экспансіянізму.
Амерыканская агрэсія ў Карэі з'яўляецца часткай агульнай рэакцыйнай экспансіянісцкай палітыкі ўрада ЗША. Беларусь.

Паведаміць пра недакладнасьць