Эліністычны. Які мае здносіны да элінізму - эпохі росквіту змешанай грэка-ўсходняй культуры, што наступіла пасля заваёў Аляксандра Македонскага на Ўсходзе.
Дзякуючы заваяванням Аляксандра Македонскага грэчаская культура пашырылася па краінах Усходу. Там яна змяшалася з мясцовай, усходняй культурай. Гэтую змешаную грэка-ўсходнюю культуру называюць эліністычнай. Гісторыя старажытнага свету.
Элінскі. Які мае адносіны да элінаў - старажытных грэкаў.
Гэта велічнае тварэнне элінскай культуры [«Іліяда» Гамера] уразіла Тарашкевіча яшчэ ў студэнцкія гады. А.Ліс.