Эмаліраваны. Пакрыты эмаллю.
Дзяўчынкі ўпалі, а белы эмаліраваны чайнік доўга каціўся ўніз, падскокваючы, як гумавы мяч. А.Асіпенка.
Эмаліровачны. Які мае адносіны да эмаліроўкі; прызначаны для эмаліроўкі.
Эмаліровачныя работы даволі складаныя і патрабуюць не толькі ўмення, але і вялікай стараннасці. Звязда.