Эскадрон. Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце.
Конны эскадрон забяспечыў магчымасць хуткага акружэння праціўніка. М.Лынькоў.
Эспадрон. Вучэбная зброя, якой карыстаюцца ў фехтаванні; спартыўная барацьба з гэтай зброяй.
У фехтаванні на эспадронах маладыя майстры спорту атрымалі пераканаўчую перамогу. Звязда.