Юбілей. Гадавіна дзейнасці каго-н. ці існавання чаго-н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю.
Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне хацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я.Купала.
Юбіляр. Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.
Першы юбілей... Яго прыход не сумны - як для самога юбіляра, так і для сяброў юбіляра, усіх блізкіх яму людзей, родзічаў, шматлікіх чытачоў. А.Кулакоўскі.