Юнацкі. Які мае адносіны да юнака, юнацтва, уласцівы ім.
А працы многа, дзе ні глянь, прастор юнацкаму запалу. М.Чарот.
Юначы. Разм. Тое, што і юнацкі.
Дай жа, сынку, наглядзецца на юначы воблік твой. П.Прыходзька.
Юннатаўскі. Які мае адносіны да юнната - юнага натураліста, удзельніка гуртка па вывучэнню прыроды.
Юннатаўскі гурток.
Юннацкі. Разм. Тое, што і юннатаўскі.
Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. А.Якімовіч.
Юны. Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека); малалетні.
Юныя сябры прыроды.