явачны // яўны

Явачны. Які мае адносіны да канспіратыўных сустрэч - явак.
Праз гадзіну, а можа, і больш, па ціхай, парэзанай калдобінамі вуліцы яна падышла да адной з явачных кватэр. І.Мележ.

Яўны.
1. Які не скрываюць, не тайны; адкрыты.
Ідзе зацятая, яўная і скрытая барацьба палярна супрацьлеглых сіл, барацьба, у якой немагчымы ні часовыя кампрамісы, ні замірэнне. Д.Гальмакоў.
2. Зусім відавочны, ясны для ўсіх, несумненны.
Нарэшце, усе ўпэўніліся ў тым, што гэта - яўная выдумка. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць