Ядкі. Разм. Які са смакам есца, ахвотна з'ядаецца; смачны, пажыўны.
Па краях сена абмылася дажджом, белаватае, а ўсярэдзіне зялёненькае, пахучае, як чай, адным словам - ядкое, як у іх кажуць. У.Рубанаў.
Ядомы. Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу.
Ядомыя грыбы. Ядомыя ягады.
Ядучы. Разм. Ядавіты, едкі.
- Ты не глядзі, што луг руды, ён ядучы. Бачыш, як параз'ядаў мае пальцы, - паказвае бабка ружовыя ранкі на пальцах. К.Каліна.