ялавы // яловы

Ялавы.
1. Бясплодны, неаплоднены (пра самак свойскай жывёлы).
Ялавая карова.
2. Зроблены са скуры каровы, якой больш за паўтара года.
Змітрок кіўнуў галавой і пайшоў у канец сяла, важка, нібы прыціскаў нешта на дарозе, ступаючы вялікімі, у цяжкіх ялавых ботах нагамі. А.Кудравец.

Яловы. Які мае адносіны да елкі, яліны.
Ладуцька ляжаў на разасланых на снезе яловых лапках побач са сваім першым нумарам Мясаедавым, спрытным белабрысым карантышом, і слухаў яго нетаропкі расказ. У.Дамашэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць