ялавіна // ялавіца

Ялавіна. Зямля, не араная некалькі гадоў запар.
Сінонім: аблога.
Юрась заараў ялавіну. К.Чорны.

Ялавіца. Ялавая карова.
Сінонім: ялаўка.
Карова Яўмена шэсць гадоў была ялавіцай, а на сёмы год уцякла ды ацялілася. Х.Жычка.

Паведаміць пра недакладнасьць