яшчар // яшчарка // яшчур

Яшчар.
1. Млекакормячае з прадаўгаватым тулавам, пакрытым рагавой луской, з невялікай галавой, доўгім хвастом і кароткімі лапамі з моцнымі кіпцюрамі; пашыраны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
Доўгі, з аблушчанай карою на сухаватых лапах, як нейкі страшны яшчар, выварацень перагарадзіў Міцю дарогу. В.Адамчык.
2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.
Увесь жывёльны свет паходзіць ад старажытных яшчараў, якія ў далёкія ад нас гістарычныя эпохі былі адзінымі жывымі істотамі на зямлі. Звязда.

Яшчарка. Невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай рагавой луской.
Яшчаркі мяняюць летні колер - жоўтымі становяцца, як восень. М.Калачынскі.

Яшчур. Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы і іншых парнакапытных.
Каранцін устанаўліваюць пры сібірскай язве, сапе, яшчуры, шаленстве, чуме і інш. БелСЭ.

Паведаміць пра недакладнасьць