Адамс (Эдамс) Джон Каўч (Adams John Couch; 05.06.1819-21.01.1892), ангельскі астраном і матэматык, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства, замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1864). З 1861 г. - дырэктар Кэмбрыджскай астранамічнай абсерваторыі. Асноўныя працы па нябеснай механіцы і матэматычнай фізіцы. А. належыць Адамса метад лікавага інтэгравання звычайных дыферэнцыяльных раўнанняў. Адначасова з У.Левер'е прадказаў (1845) адкрыццё планеты Нептун.