Кеплер Ёган (Kepler Johann; 27.12.1571-15.11.1630), нямецкі матэматык і астраном, які адкрыў законы руху планет Сонечнай сістэмы. Знайшоў дакладныя аб'ёмы многіх целаў авароту яшчэ да стварэння дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэння. Адзін з першых пачаў выкарыстоўваць лагарыфмы пры вылічэннях.

Літ.: Белый Ю.А. Иоганн Кеплер. М., 1971.

Паведаміць пра недакладнасьць