Максўэл Джэймс Кларк (Maxwell James Clerk; 13.06.1831-05.11.1879), ангельскі фізік і матэматык, стваральнік класічнай электрадынамікі, адзін з заснавальнікаў статыстычнай фізікі, сябра Лонданскага каралеўскага таварыства (1860). Галоўныя працы М. у галіне матэматыкі належаць да матэматычнай фізікі. М. падаў законы электрамагнітнага поля ў выглядзе сістэмы чатырох дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі (раўнанні М.). М. упершыню развязаў статыстычную задачу пра размеркаванне малекул ідэальнага газу па хуткасцях (Максўэла размеркаванне). М. таксама садзейнічаў фармаванню вектарнага аналізу ў выглядзе асобнай матэматычнай дысцыпліны; у прыватнасці, ён увёў (1873) тэрмін «градыент» і абазначэнне grad.

Паведаміць пра недакладнасьць