Сільвестр (Сыльвэстэр) Джэймс Джозеф (Sylvester James Joseph; 03.09.1814-15.03.1897), ангельскі матэматык, праф. Каралеўскай акадэміі ў Вуліджы (1855-1870), у 1876-1883 гг. праф. універсітэта Джонса Хопкінса ў Балтыморы (ЗША), Оксфардскага ўніверсітэта (1883), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872). Галоўныя працы С. прысвечаны алгебры (у прыватнасці, тэорыі інварыянтаў), тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў. Заснавальнік (1878) першага амерыканскага матэматычнага часопіса «The American Journal of Mathematics».

Паведаміць пра недакладнасьць