Панцэвіч Ян (1907-1984), пратэстанцкі пастар, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., рэдактар і выдавец.

Нарадзіўся ў 1907 г. Паходзіў з Берасцейшчыны. Служыў пастарам у евангельска-баптысцкай царкве ў г. Познань (Польшча). З 1970-х гадоў у ЗША. Спачатку жыў у штаце Фларыда. Потым пераехаў у г. Дэтройт (штат Мічыган), дзе працаваў евангельскім прапаведнікам. З'яўляўся сурэдактарам пратэстанцкага эмігранцкага выдання «Весьнік Беларускага Эвангельска-Баптысцкага Брацтва». Прымаў удзел у арганізацыйным з'ездзе прадстаўнікоў беларускіх евангельскіх хрысціян у Канадзе, 08-09.09.1973). Быў абраны прэзідэнтам Саюза евангельска-баптысцкіх цэркваў Беларусі. Старшыня Беларускага Евангельска-Баптысцкага Брацтва ў ЗША, Канадзе. Памёр у красавіку 1984 г. ў г. Санта-Барбара.

Літ.: Пятроўскі Я.; Беларускі голас (Таронта). 1984. № 315; Весьнік Беларускага Евангельска-Балтысцкага Брацтва ў ЗША, Канадзе. 1974. № 2.

Паведаміць пра недакладнасьць