Нарадзіўся ў 1909 г. Паходзіў з беларускай каталіцкай сям'і. З 1931 г. - на 1-м курсе духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пінску. Пасля заканчэння вучобы там жа пасвячоны ў святары. Душпастырскую дзейнасць распачаў на пасадзе вікарыя мясцовага касцёла ў в. Камень Івянецкага дэканата. У гады Другой сусветнай вайны браў чынны ўдзел у беларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці. Арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Расстраляны 24.07.1943.
Літ.: Elenchus... Pinscensis; Наша вера (Менск). 1996. № 1.