Платыёпс (Platyops), род выкапнёвых земнаводных, якія вадзіліся ў познапермскую эпоху (ад 255 да 230 млн. гадоў назад). Даўжыня цела гэтых жывёл каля 1 м, морда вузкая і доўгая (як у гавіялавага кракадзіла), расшыраная на канцы, дзе размяшчаліся буйныя хапальныя зубы. Ноздры былі адсунуты далёка назад ад вачніц. Вадзіліся ў прэсных вадаёмах і харчаваліся рыбай. Знаходкі касцявых рэшткаў вядомы ў Арэнбургскай і Вяцкай абласцях, у Башкірыі і іншых раёнах Прыкам'я (Расея).

Паведаміць пра недакладнасьць