Мастадонзаўры (Mastodontidae), сямейства гіганцкіх вымерлых земнаводных надатрада лабірынтадонтаў. Даўжыня цела да 5 м, галава непрапарцыянальна вялікая, трохвугольнай формы, з падоўжаным лычам і вялікімі арбітамі. Шырокае і плоскае тулава падтрымлівалі кароткія канечнасці. Былі прыдоннымі драпежнікамі і вадзіліся ў прэсных вадаёмах. Знаходкі касцей вядомы з адкладаў сярэдняга і позняга трыясу (ад 215 да 195 млн. гадоў назад) Паўднёвага Прыўралля і Цэнтральнай Эўропы. Асаблівую цікавасць лабірынтадонты ўяўляюць яшчэ і таму, што іх раннія формы блізкія да продкаў бясхвостых амфібій. Яны аб'ядноўваюцца ў надатрад земнаводных, якія скачуць (Salientia), вызначаліся неаднолькавым развіццём пярэдніх і задніх канечнасцей (перамяшчаліся скачкамі). Бясхвостыя земнаводныя сучаснага тыпу з'явіліся, відаць, у сярэдзіне юры - пачатку мелу (165-130 млн. гадоў назад).

Паведаміць пра недакладнасьць