Лантаназух (Lanthanosuchus), род выкапнёвых земнаводных падкласа батрахазаўраў, які існаваў у познапермскую эпоху. Вядомы адзіны від - лантаназух Ватсана. Меў акруглы чэрап з ячэістай паверхняй. Зубы без лабірынтавай складкавасці дэнціну, чым і адрозніваецца гэта жывёліна ад большасці старажытных амфібій, у тым ліку і ад катласіі. Рысы будовы лантаназуха ўласцівы старажытным паўзунам (катылазаўрам). Быў драпежнікам, вадзіўся ў балотах. Рэшткі выяўлены ў Паволжы, Архангельскай вобласці, Рэспубліцы Комі і Татарстане (Расея).