Сапраўдныя рапухі (Bufonidae). Амфібіі гэтага сямейства адносяцца да падатрада працэльных. Для іх характэрна наяўнасць 5-8 пярэднеўвагнутых (працэльных) тулаўных пазванкоў, адсутнасць рэбраў, злучэнне двума бугаркамі крыжавога пазванка з хваставой косткай (урастылем). Канечныя фалангі пальцаў простыя, яны не пашыраюцца ў дыскі.

Найбольш буйным, які аб'ядноўвае больш як 250 відаў сямейства, з'яўляецца род рапухі. Яго прадстаўнікі пашыраны па ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі. Яны маюць гарызантальную зрэнку, пляскатую гарызантальную форму барабаннай перапонкі, плавальную перапонку паміж пальцамі задніх ног. Зубы адсутнічаюць. Найбольш адметная рыса ў іх - наяўнасць ззаду вачэй на спінной частцы галавы так званых калявушных ядавітых залоз - паратыдаў, утвораных вялікай колькасцю дробных залозак, якія, акрамя таго, раскіданы на ўсёй спіне. Гэтым тлумачыцца бугрыстая, або бародаўчатая, будова скуры рапух. У рапух заднія канечнасці адносна кароткія ў параўнанні з жабамі. Афарбоўка і малюнак на скуры рапух разнастайны. У фауне Беларусі трапляюцца 3 віды рапух (звычайная, або шэрая; зялёная; чаротавая).

Паведаміць пра недакладнасьць