Квакшы (Hylidae). Адно з буйнейшых сямействаў амфібій падатрада працэльных. Прадстаўнікі гэтага сямейства маюць дыскападобныя расшырэнні на кончыках пальцаў, якія з унутранага боку багатыя на слізістыя залозы і спрыяюць перамяшчэнню квакшаў па вертыкальных паверхнях. Спецыяльныя мышцы рэгулююць шырыню дыскаў. Усё гэта дае магчымасць прыліпаць да паверхні лісця, ствалоў. Бруха, горла таксама забяспечваюць трывалае прымацаванне да субстратаў гэтых дрэвалазаў у час іх палявання. Зубы ёсць толькі на верхняй сківіцы, зрэнка гарызантальная. Сямейства квакшаў уключае каля 40 родаў і прыкладна 600 відаў. Яны пашыраны амаль на ўсёй планеце - Эўразіі, Аўстраліі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы. Квакшы вылучаюцца незвычайнай і яркай афарбоўкай, а таксама сваімі вакальнымі здольнасцямі. У Беларусі пашыраны толькі адзін від - квакша звычайная.

Паведаміць пра недакладнасьць