Сапраўдныя саламандры (Salamandridae). Адзінае, хоць і адно з самых буйных (14 родаў, 50 відаў), сямейства хвастатых амфібій. Распаўсюджаны ў Эўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. Вылучаюцца наяўнасцю апістацэльных (заднеўвагнутых) пазванкоў, зубоў на абедзвюх сківіцах, добра развітых павек вачэй. Апладненне ўнутранае, пасля чаго самка адкладвае ікрынкі на водных раслінах. Ёсць калявушныя залозы (паратыды), аднак не ва ўсіх відаў (напрыклад, у трытонаў) яны відавочна выступаюць над паверхняй скуры. Скура гладкая або зярністая. Адны з іх маюць сціснуты з абодвух бакоў хвост, са скурной аблямоўкай зверху і знізу (трытоны), якая ў іншых адсутнічае. У самцоў большасці відаў у шлюбны перыяд з'яўляецца спінны грэбень. У Беларусі гэта сямейства прадстаўлена 2 відамі - звычайным і грабеньчатым трытонамі.

Паведаміць пра недакладнасьць