Анальныя пузыры, парныя вырасты задняй кішкі балотнай чарапахі. З'яўляюцца дадатковым органам воднага дыхання, а таксама выкарыстоўваюцца самкай для ўвільгатнення грунту пры капанні ямкі для адкладвання яек. Мяркуюць таксама, што запаўняючы вадой анальныя пузыры, чарапаха рэгулюе ўдзельную вагу цела ў вадзе.

Паведаміць пра недакладнасьць