Анамніі (Anamnia), ніжэйшыя пазваночныя - кругларотыя, рыбы, земнаводныя, звязаныя ў сваім існаванні з водным асяроддзем на працягу ўсяго жыццёвага цыкла або на асобных яго стадыях. У адрозненне ад амніёт у іх у працэсе эмбрыягенезу не ўзнікае зародкавай абалонкі - амніёна. Зародак анамній, прарываючы на пэўных стадыях яйкавыя абалонкі, выходзіць у ваду, дзе развіваецца за кошт пажыўных рэчываў жаўтка і дыхае з дапамогай жабраў. У дарослых анамній цела пакрыта слізістай скурай, пранікальнай для вады, якая ўдзельнічае ў водна-салявым абмене. Характэрна слаба выяўленая дыферэнцыяцыя аддзелаў і менш трывалае, чым у амніёт, прычляненне да восевага шкілета парных канечнасцей.

Паведаміць пра недакладнасьць