Супрацьзмяіная сываратка, прэпарат, выпрацаваны з сывараткі крыві жывёл (пераважна коней), які гіпермунізуецца ядам змей. Адкрыта французскім вучоным Севалем у 1887 г., які ўстанавіў, што пры паўторным увядзенні яду грымучніка магчыма зрабіць галубоў стойкімі нават да шасцікратнай смяротнай дозы. Цяпер для атрымання сывараткі коням на працягу працяглага часу ўпырскваюць дозы яду, якія ўсё больш павялічваюць, і аслаблены награваннем або дабаўленнем якіх-небудзь рэчываў, у прыватнасці фармаліну. Сываратка з вялікай колькасцю антыцелаў можа быць атрымана пры ўвядзенні змяінага яду ў сумесі з ланалінам, персікавым алеем, тапінам. Сывараткі выпускаюць у мона- і полівалентным варыянтах. Монавалентную сываратку («Антыгюрза», «Антыкобра») выкарыстоўваюць супраць укусу змяі пэўнага віду, полівалентная («Антыкобра», «Антыгюрза», «Антыэфа») з'яўляецца эфектыўнай пры ўкусе змей некалькіх відаў, як правіла, прымяняецца ў раёнах, дзе пашыраны змеі, у якіх ёсць яд рознага характару ўздзеяння на арганізм. Супрацьзмяіная сываратка ўсмоктваецца намнога павольней, чым змяіны яд, таму яна больш эфектыўная пры ўнутрывенным увядзенні, хоць гэты спосаб і патрабуе спецыяльнай медыцынскай падрыхтоўкі.