А мой-жа ты ціляпень, ня бі мяне цяпер. Я жыла, ні была, і памру, ні пайду. — Гэтак прыказваюць, калі мала бывалы чалавек спалохаецца новага вынаходу - аўтамашыны, радыя ці чаго іншага. Паходзе гэта з казкі: Старая баба прышла першы раз да царквы ды стала пад званіцай. Калі звон над галавой зазваніў, яна спужалася звону й гэткімі словамі ў яго прасілася.