Ані рухнуў, ані вухнуў. — Прыказваюць таму, які за зробленую ласку не сказаў ні «дзякуй», ні благога слова, бо-ж навет і сьвіньня, калі адыходзіць задаволеная ад карыта, дык рухне, а калі незадоволеная, дык вухне.