Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў. — Паважны й разважлівы чалавек ніколі ня будзе ўмешвацца ў дробязныя справы. Прыказка паходзе ад казкі: Валы аднаго селяніна зазыгавалі ды пабеглі праз дворную зямлю. Дворныя парабкі загналі валоў у панскі хлеў. Селянін пашоў у двор па валы там, стаўшы на ганку, у голас разважае: «Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў, бо паны, што вышлі з прастакоў, дзёрскія й хамаватыя, а паны радавітыя людзі паважныя й бяз дай прычыны чапіцца ня будуць». Калі пан пачуў гэткія сялянскія разважаньні, сказаў аддаць валоў, бо кажны пан хоча, каб яго ўважалі за «пана з паноў».

Паведаміць пра недакладнасьць