Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы.