А мая кабыла на ўсё забыла. — Кажа той, хто пакідае суполку, у якую ён ўнёс больш укладу, а з яго кпяць і высьмейваюць. Паходзе з казкі, дзе мужчыны зьнесьлі снасьць ехаць на кірмаш, а едучы дамоў сталі высьмейваць і кпіць з таго гаспадара чыя была кабыла. Ён зьлез з саней, выпраг кабылу, зьняў з яе збрую ды паехаў дамоў конна сказаўшы «А мая кабыла на ўсё забыла».

Паведаміць пра недакладнасьць