Адзігітрыя (ад грэч. odegon - пуцяводны, ад назвы канстанцінопальскага манастыра), у візантыйскім мастацтве іканаграфічны тып паказу Маці Боскай з паднятай для благаславення правай рукой і з немаўляткам Ісусам на левай (дамангольскі варыянт у старажытнарускім жывапісе). У беларускім мастацтве атрымала распаўсюджанне пагрудная выява Маці Боскай, якая трымае на левай руцэ дзіця, яе галава не датыкаецца да галавы Хрыста.

Паведаміць пра недакладнасьць