Бабінец (прытвор), заходняя частка праваслаўнага, вуніяцкага храмаў; першапачаткова месца для тых, хто не меў права пастаянна ці часова знаходзіцца ў царкве (асобы, што жадалі прыняць хрысціянства, тыя, на каго было накладзена царкоўнае спагнанне - епітым'я), у далейшым - месца для малення жанчын у пасляродавы перыяд (забарона ўваходзіць у асноўную частку храма да 40-га дня ад часу нараджэння дзіцяці здымаецца прачытанай святаром спецыяльнай малітвай). Б. злучаецца з сярэдняй часткай царквы дзвярыма, праёмам (гл. таксама Нартэкс).