Баптыстэрый (баптыстэр; ад грэч. baptisterion - купель, baptizo - пагружаю ў ваду), першапачаткова басейн з халаднаватай вадой у тэрмах Старажытнага Рыма. Пазней Б. называлі цэрквы ў гонар Яна Папярэдніка і спецыяльныя памяшканні пры цэрквах, прызначаныя для правядзення абраду хрышчэння; упрыгожвалі скульптурай і мазаікай. Найбольш вядомы Б. у Равене (сяр. 5 - пач. 6 ст.), у Пізе (пач. будаўніцтва ў 1153 г.).

Паведаміць пра недакладнасьць