Батыст (франц. batiste ад імя французскага ткача 13 ст. Батыста Шамбрэ [Batiste Chambrau]), высакаякасная тонкая паўпразрыстая льняная або баваўняная тканіна; вырабляецца з тонкай кручанай пражы, якая звычайна падвяргаецца апрацоўцы канцэнтраваным растворам шчолачы для надання шаўкавістага бляску і мяккасці; выкарыстоўваецца для пашыву бялізны, сукенак, блузак.